экрані́раванне, ‑я, н.
Спец. Спосаб аховы, засцярогі каго‑, чаго‑н. ад пабочнага ўздзеяння, шкоднага ўплыву пры дапамозе экрана. Цеплавое экраніраванне.
экрані́раваны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад экраніраваць.
2. у знач. прым. Які мае адпаведную ахову ад знешняга ўздзеяння. Экраніраваны кабель.
экрані́равацца, ‑руецца; незак.
Зал. да экраніраваць.
экрані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
Спец. Зрабіць (рабіць) экраніраванне. Экраніраваць прыбор.
экраніро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.
Спец. Тое, што і экраніраванне.
экра́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экрана. Экранны малюнак. Экранная рама. □ Сюжэт гэтага экраннага твора адпавядае зместу вядомай аповесці. «ЛіМ».