Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цуко́ра, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і цыкорыя. Мінаюць [палонныя] аблогу, густа запалоненую цукорай і лебядой, і паварочваюць да маладога ляска. Хомчанка.

цуко́рны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да цукоры; прыгатаваны з цукоры, з цукорай. Цукорны напітак. Цукорная кава.

цукрава́нне, ‑я, н.

Утварэнне цукру, цукрыстых рэчываў у чым‑н. Цукраванне крухмалу. Цукраванне соладу.

цукрава́р, ‑а, м.

1. Спецыяліст па цукраварству.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — уладальнік цукраварнага завода.

цукрава́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цукраварства, звязаны з цукраварствам. Цукраварны завод. Цукраварная справа.

цукрава́рня, ‑і, ж.

Разм. Невялікі цукраварны завод. [Бацька:] — Я вось купіў у матчынага траюраднага брата, у Кроера, цукраварню. Караткевіч.

цукрава́рства, ‑а, н.

Вытворчасць цукру з цукровых буракоў, трыснягу і пад.

цукрава́цца, ‑руецца; незак.

Крышталізавацца ў цукар. Варэнне цукруецца. Мёд цукруецца.

цукрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Разм. Пасылаць цукрам, класці ў што‑н. цукар. Цукраваць цеста. Цукраваць яблыкі.

цукразаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Завод, на якім вырабляецца цукар (у 1 знач.).