Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цестападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на цеста. Цестападобная маса.

цестарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Прыстасаванне для рэзання цеста. Аўтаматычная цестарэзка.

це́сцеў, ‑ева.

Які мае адносіны да цесця, які належыць цесцю. Цесцеў дом. Цесцева гаспадарка. □ Цесцева гаворка паддала .. [Няміру] ўпартасці. Чорны. Знайсці даўно ён мог прытулак, Дзе стрэнуць, быццам жаніха. Але прымацкі ложак мулак, Не грэе цесцева страха. Гаўрусёў.

цесць, ‑я; мн. цясці, ‑ёў; м.

Жончын бацька. [Ліда:] — Я ж кажу, што ў Валодзі цяпер усе шансы мець багатага цесця. Федасеенка. Не тое багацце, што цесць з цешчаю далі, а што маладыя самі нажылі. З нар.