Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ука́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Палачка, якой паказваюць што‑н. [Палкоўнік] узяў указку, падышоў да карты і абвёў лінію фронту. Дудо.

2. Разм. Указанне, распараджэнне, настаўленне. Бабцы не падабалася, як бацька вострыць матыку, сячэ дровы, коле вепрука, а яму, — што без яе ўказак кроку нельга ступіць. Сяркоў.

ука́зны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да ўказа. // Падпісаны, устаноўлены ўказам.

ука́зчык, ‑а, м.

Той, хто ўказвае другім, што і як трэба рабіць. — Зараз жа забірайце коней! — сказаў [стражнік] са злосцю ў голасе. — Не маеце права тут пасвіць!.. [Бежанец:] — А што ты, чалавеча, за ўказчык нам? Якімовіч. [Бабуля:] — Ах, Канстанцін Сцяпанавіч .. Не ўказчык я вам і не нарадчык, але чую я сваім розумам: навошта вам гэтая служба? Лынькоў.

ука́зчыца, ‑ы, ж.

Жан. да указчык.

укако́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад укакошыць.

укако́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Разм. груб. Забіць каго‑н. [Кулеш:] — Маеўскі — яго прозвішча. Яго бацька і сястра двух паліцаяў зімой укакошылі і да партызан уцяклі. Шамякін.

укало́цца, укалюся, уколешся, уколецца; зак.

Укалоць сябе чым‑н., наравіцца аб што‑н. вострае. Укалоцца іголкаю. Укалоцца пакошаю.

укало́ць, укалю, уколеш, уколе; зак., каго-што.

1. Параніць, уваткнуўшы ў цела што‑н. вострае. Села [Глафіра] цыраваць панчоху — укалола палец і адлажыла работу па пасля. Пальчэўскі. / у перан. ужыв. Ён [дзядзька] так укалоў мяне позіркам строгім, Што я ў той жа момант пабег да дзвярэй. Прыходзька. // перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё, падобнае на адчуванне ўколу. Праходзілі апошнія нашы дні, і нейкае падсвядомае прадчуванне балюча ўкалола сэрца. Карпюк. // Разм. Зрабіць укол (у 2 знач.). Іван Іванавіч загадаў зрабіць хворай укол. Надзя скоранька набрала ў шпрыц лякарства, укалола ў руку. Арабей.

2. перан. Пакрыўдзіць, абразіць; даняць. Незалежны і паўафіцыйны тон [лейтэнанта] укалоў дзяўчыну. Карпюк. У голасе Прасі на гэты раз гучала непадробленая злосць і жаданне ўкалоць абоіх: і гаспадара і падчарыцу. Васілевіч.

3. Разм. Уваткнуць што ў што‑н. Укалоць кветку ў валасы. Укалоць пруток у клубок.

укалупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.

Тое, што і укалупнуць. Укалупіць гной сахаром.

укалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм.

1. Калупнуўшы, аддзяліць; адкалупнуць. Укалупнуць масла.

2. перан. Падкалоць, кальнуць каго‑н. у размове. Ледзь падрос, а ўжо так і цэліць, каб укалупнуць чалавека. Скрыпка.