Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

укра́двацца, ‑аецца.

Незак. да украсціся.

укра́дзены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад украсці.

2. у знач. прым. Здабыты крадзяжом, прысвоены цішком. [Тварыцкі:] «Можа яны там хавалі ўкрадзеныя грошы?» Чорны. Так ваяўнікі і не агледзеліся, як ад украдзенай авечкі не засталося і следу. Паслядовіч.

укра́дкам, прысл.

Разм. Крадком, употай. Баязліва паглядае Агатка на мачыху, украдкам кіне позірк на акно. Колас. Ледзь прычакаўся .. [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Украдкам агледзеў канцы абарваных шнуроў. Лынькоў. Лапінка спяваў .. і, украдкам, цікаваў то на «брата Мішу», то на Косціка. Брыль.

укра́дкі, прысл.

Разм. Тое, што і украдкам. Увечары хлопец пайшоў украдкі ў вёску. Чорны. Але ж хіба так людзі жэняцца, украдкі ад усіх? Сабаленка. [Барыс] украдкі зайшоў у сенцы, спыніўся ля дзвярэй, прыслухаўся. М. Ткачоў.

украі́нец,

гл. украінцы.

украіні́зм, ‑а, м.

Слова, зварот, запазычаныя з украінскай мовы.

украі́нка 1,

гл. украінцы.

украі́нка 2, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Гатунак пшаніцы.

украі́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Украіны, украінцаў, які належыць ім. Украінская мова. Украінскі звычай. // Уласцівы ўкраінцам; такі, як ва ўкраінцаў. Украінская вышыўка. Украінская кашуля. Украінскі боршч.

украі́нцы, ‑аў; адз. украінец, ‑нца, м.; украінка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. украінкі, ‑нак; ж.

Усходнеславянскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Украінскай ССР.

укра́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад украпаць.