укі́даны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укідаць.
укіда́цца, ‑а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.
1. Незак. да укінуцца (у 4 знач.).
2. Зал. да укіда́ць 1.
укі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Укінуць унутр чаго‑н. за некалькі прыёмаў. Укідаць сена ў хлеў. // Уцягнуць аснову кросен у ніты, бёрда.
2. Закідаць усё або частку чаго‑н. чым‑н. Укідаць дарогу каменнем.
укіда́ць 1, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да укінуць.
укіда́ць 2, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да укі́даць.
укі́двацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да укінуцца (у 1, 2 і 4 знач.).
2. Зал. да укідваць 1.
укі́дваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укінуць.
укі́дваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да укідаць.
укі́нуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад укінуць.
укі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Імкліва кінуцца куды‑н., скочыць у што‑н. [Чарада авечак] рассыпалася, быццам воўк укінуўся ў яе. Лобан. Дзед укінуўся да мяне ў палукашак на выездзе з вёскі. Лужанін.
2. Разм. Упасці, уваліцца ў што‑н., падаючы ўніз. У бедных «бунтароў» і люлькі павыпадалі з зубоў на лёд, адна нават укінулася ў палонку. Колас. [Язэп:] — Думка гэта запала ў маю галаву сёння, калі я ішоў з воласці ды ўкінуўся ў канаву. Чарот.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Нечакана ўзнікнуць, з’явіцца; імгненна распаўсюдзіцца. Укінулася хвароба. □ Агонь як у кінецца, дык выгаліць усю вёску. Сабаленка. // З’явіцца, паявіцца ў вялікай колькасці. [Маня:] — А не ўдадуцца ягады, грыбы ўкінуцца: людзі ўжо столькі іх пананошваюць ды панасушваюць, што не ведаюць, дзе дзець. Палтаран.
4. Разм. Распачаць гарачую размову, спрэчку і пад. Рабочыя адышліся на добрую адлегласць і пачалі гучную гутарку, нібы ў сварку ўкінуліся адзін з адным. Лынькоў. // Горача ўзяцца за што‑н. Вясной Пеўнік зацята ўкінуўся ў гаспадарку. Навуменка.
•••
Укінуцца ў вока — тое, што і упасці ў вока (гл. упасці).
укі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Кінуць, апусціць унутр, у сярэдзіну чаго‑н. Укінуць камень у ваду. Укінуць ліст у паштовую скрынку. □ [Іван] дастаў чамадан, сабраў свае рэчы, укінуў у мяшок інструмент, пацалаваў дачку. Гаўрылкін. // перан. Разм. Пасеяць. Картоплю садзіць пара, проса якую жменю ды грэчкі хоць трохі ўкінуць, — прыспешвалі [ўдовы і дзяды] старшыню камбеда. Грахоўскі. // перан. Разм. Уставіць, дадаць што‑н. у чыю‑н. гутарку, размову. Я паспрабаваў укінуць слова, каб крыху суцішыць струмень разгневанага красамоўства егеравай жонкі і накіраваць яго ў другі бок. В. Вольскі. Грэчка ўкінуў сваё глыбакадумнае разважанне: — Цвік малатка не баіцца. Няхай.
2. Налажыць, дабавіць чаго‑н. у што‑н. Укінуць два драбкі цукру ў чай. // Разм. Даць корму. [Маці:] — А я .. [коням] патрошку ўкінула, каб не стаялі над пустым жолабам. Чарнышэвіч.
3. Разм. Зняволіць. Укінулі ў канцлагер нас дзве групы, Куды ні глянь — кругом калючы дрот. Смагаровіч.
4. перан. Разм. Адлупцаваць. [Бухман:] — А цяпер прызнаешся? Ану, Тулуп! Укінь яму [палоннаму] яшчэ. — Зноў удары, зноў стогн. С. Александровіч.
5. Спец. Зацягнуць нітку асновы ў ніты. Укінуць ніткі ў ніты.
укіпе́ць, ‑піць; зак.
Разм. У часе варкі паменшыцца ў аб’ёме. Юшка ўкіпела.