Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

тырані́я, ‑і, ж.

1. У Старажытнай Грэцыі — праўленне, заснаванае на неабмежаванай аднаасобнай уладзе тырана (у 1 знач.). Апалінарый Феакціставіч расказваў пра Авідзія, пра яго .. нянавісць да тырана. «Полымя».

2. Праўленне, улада, заснаваная на самавольстве і дэспатызме. Многія гады, жыццё цэлага пакалення аддзяляюць нас ад вялікай перамогі, якая выратавала чалавецтва ад жахаў гітлераўскай тыраніі. «Помнікі».

3. перан. Дэспатызм, жорсткасць у адносінах да каго‑н.

[Грэч. tyrannis.]

тыра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Жан. да тыран (у 3 знач.).

тыра́нскі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да тырана, уласцівы тырану; жорсткі.

тыра́нства, ‑а, н.

1. Паводзіны, учынкі тырана (у 2 знач.). Тыранства памешчыкаў.

2. Дэспатызм, жорсткасць. Франс дазваляў апекавацца над сабою, пакуль у яго самога яшчэ няма гэтага беспамылковага інстынкту адрозніваць ману і праўду, чужое і патрэбнае, смецце і золата, тыранства, прыкрытае прыгожымі словамі, і яснае разуменне таго, што такое свет і якое месца займаеш у ім ты. Караткевіч.

тыра́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Разм. Прыгнятаць, мучыць каго‑н.

тырк, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. тыркаць — тыркнуць.

ты́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Упірацца ў што‑н., даставаць да чаго‑н. Толькі калі нос лодкі тыркаецца ў бераг, каза выскоквае на зямлю і спрытна ўзбіраецца па абрыве ўверх. Каршукоў.

ты́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Тое, што і тыкаць. Ярошка са злосцю тыркаў пальцам у нейкую паперу. Броўка. [Байкоў:] — Што вы ўвесь час тыркаеце на Байкова? Шамякін. Гюнтэр Ліндэ не раз балюча тыркае ў худыя плечы Ота вострым канцом стэка. Бядуля.

2. Утвараць гукі (пра машыны, маторы і пад.). Жывы быў толькі матацыкл: ён усё тыркаў, гатовы зноў сарвацца з месца. Брыль. У Валілах тыркае буйнакаліберны кулямёт, гучыць пару спозненых вінтовачных стрэлаў. Карпюк.

ты́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Аднакр. да тыркацца.

ты́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да тыркаць.