снопасушы́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для сушкі збожжа ў снапах. Снопасушыльнае збудаванне.
сно́ўданне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сноўдацца і сноўдаць.
сно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты); бадзяцца (звычайна без справы). Каля буданоў сюды-туды сноўдаюцца людскія постаці. Кулакоўскі. Вучоба не лезла ў галаву, пісаць таксама не хацелася,.. [Кастусь] сноўдаўся з кута ў кут, не знаходзячы месца. С. Александровіч. Цяпер.. [дзеці] сноўдаюцца па двары — шукаюць сабе занятак. Даніленка.
сно́ўдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і сноўдацца. Быў ужо даволі позні вечар, даўно пачаўся каменданцкі час, але тут, дзе.. [дзяўчаты] ішлі, не заўсёды сноўдалі патрульныя. Кулакоўскі. Днявальныя ляніва сноўдалі паміж парусінавых палатак, падчышчалі, мякка шоргаючы мётламі, пясчаныя лінейкі. Чыгрынаў. Два аўтакраны сноўдалі ад склада да вагонаў. Асіпенка.