Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пруса́к 1, ‑а, м.

Рыжы таракан. Асмялеўшыя ўночы прусакі тлумна падаліся бліжэй да печы, хаваючыся ў шчылінах. Колас.

пруса́к 2,

гл. прусакі.

прусакі́, ‑оў; адз. прусак, ‑а, м.; прусачка, ‑і, ДМ ‑чцы; мн. прусачкі, ‑чак; ж.

Ураджэнцы або жыхары Прусіі; паўночна-ўсходнія немцы.

пруса́цтва, ‑а, н.

Рэакцыйны, мілітарысцкі, паліцэйска-бюракратычны рэжым, які панаваў у былой Прускай дзяржаве і Германскай імперыі.

пруса́чка,

гл. прусакі.

пру́сы, ‑аў; адз. прус, ‑а, м.

Група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем рэк Віслы і Нёмана і былі заваяваны ў 13 ст. нямецкімі рыцарамі.

прут, ‑а, М пруце, мн. пруты, ‑оў; м.

1. Тонкая доўгая палка без сучча. Выбіраецца [для вуды] прамы, моцны і гнуткі прут. Матрунёнак. Дзед доўгім прутам спорваў спелыя яблыкі, а ўраднік збіраў. Мурашка.

2. Доўгі металічны стрыжань. [Юрка] стаіць у сваім ложку.., трымаецца аберуч за жалезны прут і то смяецца адназубым роцікам, то.. зусім як бацька ляскае языком. Брыль. [Паўліку] і дзеду ўступілі месца пад акном, пераплеценым жалезнымі прутамі. Хомчанка.

пру́ткасць, ‑і, ж.

Якасць і ўласцівасць пруткага.

пру́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Цвёрды, але гнуткі. Свежае, яшчэ пруткае ржышча пахла жытам. Лобан. Шамцяць жыты неяк ціха-звонка, так шамцяць хіба яшчэ толькі пругкія густыя чараты на рацэ. Мурашка. Пазвоньвае пруткімі голлямі клён. Бялевіч. // Спружыністы, лёгкі ў рухах. [Старавойтаў] сярэдняга росту, сухі, але яшчэ пруткі. Гурскі. Пругкія Рыгоравы рукі здрыгануліся ад штуршка, але ён не выпусціў лемяша з зямлі. Гартны.

2. Жорсткі, каляны; цвёрды. Калошы былі мокрыя і пругкія, як бляха, і закасваць іх было няспрытна. Чорны.

прутко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да прута; зроблены з прутоў (у 2 знач.). Прутковы каркас.

2. Спец. Які мае форму прута. Прутковае жалеза.

3. Які мае адносіны да прутка.

пруто́к, ‑тка, м.

1. Памянш. да прут.

2. Вязальная ігла (доўгая і не вострая). Спрытна перабіраючы пруткамі, .. [цётка Мар’я] вязала рукавіцу. Якімовіч.