Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ніжэйпадпі́саны, ‑ая, ‑ае.

Які падпісаўся ніжэй, далей (пад якім‑н. тэкстам).

ніжэйпамянёны, ‑ая, ‑ае.

Упамянуты, названы далей, ніжэй. Ніжэйпамянёныя сродкі.

ніжэйпералі́чаны, ‑ая, ‑ае.

Пералічаны далей, ніжэй.

ніжэйпрыве́дзены, ‑ая, ‑ае.

Прыведзены далей, ніжэй. Ніжэйпрыведзены тэкст.

ніжэйска́заны, ‑ая, ‑ае.

Сказаны далей, ніжэй.

ніжэ́йшы, ‑ая, ‑ае.

1. Выш. ст. да прым. нізкі (у 1–3 і 7 знач.).

2. Самы просты, прымітыўны. Ніжэйшыя арганізмы.

3. Які знаходзіцца на першай, пачатковай ступені развіцця. Ніжэйшая стадыя таварнай вытворчасці.

4. Пачатковы. Ніжэйшая школа.

5. Малодшы па пасадзе, падначалены. У супрацоўніка, ніжэйшага па чыну, Сцяпан Сцяпанавіч абедаў раз... Корбан.

6. У класавым грамадстве — які не адносіцца да пануючых класаў. Сяляне засталіся і пасля вызвалення «ніжэйшым» саслоўем, падатным быдлам, чорнай косцю, з якой здзеквалася пастаўленае памешчыкамі начальства, выкалачвала подаці, біла розгамі, пускала ў ход рукі і нахабнічала. Ленін.