Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нівелі́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нівеліра. Нівелірная трубка. // Які выконваецца з дапамогай нівеліра. Нівелірныя работы.

нівеліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. нівеліраваць (у 1 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. нівеліраваць (у 2 знач.). Як вядома, савецкай літаратуры, у якой незвычайнае багацце талентаў, заўсёды была чужая нівеліроўка творчай індывідуальнасці мастака. Кучар.

нівеліро́ўшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па нівеліраванню (у 1 знач.), нівеліроўцы (у 1 знач.).

нівеліро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да нівеліроўшчык.

ніво́дзін, ніводнага, займ. адмоўны.

Тое, што і ніводны. Было ціха, не варушыўся ніводзін лісток на ігрушы. Шамякін. Ужо без Волькі не абыходзіўся ніводзін сход: крыху па абавязку — што камсамолка, а болей па сваёй ахвоце. Калюга.

ніво́дны, ніводнага, займ. адмоўны.

Ні адзін. Як толькі пачалася вясна, ніводнага не было дожджыку. Колас. Васіль маўчаў, не абзываўся ніводным словам. Лынькоў. Усё неба зацягнула хмарамі, не відаць ніводнай зоркі. Жычка.

нігілі́зм, ‑у, м.

1. Адмаўленне грамадскіх каштоўнасцей, норм, прынцыпаў маралі, законаў; скептыцызм.

2. Напрамак у асяроддзі рускай разначыннай інтэлігенцыі 60‑х гг. XIX ст., прыхільнікі якога адмоўна ставіліся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцтва.

[Ад лац. nihil — нішто.]

нігілі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Чалавек, які адмаўляе ўсе грамадскія каштоўнасці, нормы, прынцыпы маралі, законы; прыхільна; нігілізму (у 1 знач.).

2. Прадстаўнік разначыннай інтэлігенцыі 60‑х гг. XIX ст. у Расіі, які адмоўна ставіўся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцтва.

нігілі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да нігіліст.

нігілісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нігілізму, нігілістаў; уласцівы нігілізму. нігілістам. Камуністычная партыя .. заўсёды выступала і супраць нігілістычных адносін да нацыянальнай культуры. Адамовіч.