му́скул, ‑а,
Тое, што і мышца.
[Лац. musculus — мышца.]
му́скул, ‑а,
Тое, што і мышца.
[Лац. musculus — мышца.]
мускулату́ра, ‑ы,
Сукупнасць мускулаў у арганізме.
мускулі́стасць, ‑і,
Уласцівасць мускулістага.
мускулі́сты, ‑ая, ‑ае.
З развітымі мускуламі.
му́скульны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мускулаў.
му́скус, ‑у,
Пахучае рэчыва жывёльнага або расліннага паходжання, якое выкарыстоўваецца ў парфумерыі і медыцыне.
[Лац. muscus.]
му́скусны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мускусу.
2. Які выдзяляе мускус.
муслі́н, ‑у,
Тонкая баваўняная ці шаўковая тканіна палатнянага перапляцення.
[Фр. mousseline, ад назвы іракскага горада Масул.]
муслі́навы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мусліну.
мусліно́вы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і муслінавы.