Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

му́лкі, ‑ая, ‑ае.

Які муляе, цвёрды. Мулкі хамут. □ Падушка здавалася мулкай, дрэнна ўзбітай, і Мар’яна некалькі разоў папраўляла яе, перакідвала на другі бок. Стаховіч.

му́льда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Спец.

1. Форма залягання слаёў горных парод у выглядзе чашы ці карытападобнага прагібу.

2. Металічная скрыня для механізаванай загрузкі шыхтавых матэрыялаў у сталеплавільную печ.

[Ням. Mulde — карыта.]

мульта́н 1, ‑у, м.

Баваўняная варсістая тканіна. Маня паднесла свякрусе мультану на плацце, а свёкру корту на рубашку. Васілевіч.

[З фр. molleton.]

мульта́н 2, ‑у, м.

Гатунак тытуню. — Давай, Карпавіч, закурым яшчэ па адной. Вельмі ўжо смачны твой мультан. Асіпенка.

мультано́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мультану ​1, сшыты з мультану. Мультановая кофта. Мультановы халат.

мульты...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на шматлікасць прадметаў або шматразовасць якіх‑н. дзеянняў, функцый (звычайна аднародных), напрыклад: мультывібратар, мультыміліянер, мультыплікацыя.

[Ад лац. multum — многа.]

мультыпліка́тар, ‑а, м.

Спец.

1. Фотакамера з некалькімі аб’ектывамі, якая дае адначасова многа здымкаў з аднаго і таго ж прадмета, а таксама прылада для размножвання копій.

2. Спецыяліст па мультыплікацыі.

[Лат. multiplicator — памнажаючы.]

мультыплікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да мультыплікацыі. Мультыплікацыйны станок. // Зроблены метадам мультыплікацыі. Мультыплікацыйны фільм.

мультыпліка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Кіназдымка асобных рысункаў або фігур, якія паказваюць паслядоўна размешчаныя моманты руху, ад чаго на экране атрымліваецца ілюзія руху нерухомых прадметаў. // Рысункі, фігуры, якія з’яўляюцца аб’ектам такой здымкі.

[Ад лац. multiplicatio — памнажэнне.]

му́льча, ‑ы, ж.

Спец. Матэрыял для мульчыравання.

[Англ. mulch — прэлая салома.]

мульчы́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. мульчыраваць.