музыказна́вец, ‑наўца,
Тое, што і музыкавед.
музыказна́вец, ‑наўца,
Тое, што і музыкавед.
музыказна́ўства, ‑а,
Навука, якая вывучае тэорыю і гісторыю музыкі, музычную культуру народаў.
музыказна́ўчы ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да музыказнаўства.
музыка́льнасць, ‑і,
Уласцівасць і якасць музыкальнага.
музыка́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны да музыкі; які тонка разумее музыку.
2. Прыемны для слыху; меладычны.
музыка́нт, ‑а,
Той, хто іграе на якім‑н. музычным інструменце.
музыка́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да музыканта, складаецца з музыкантаў.
музы́каў, ‑ава.
Які належыць музыку, адносіцца да музыкі.
музы́чнасць, ‑і,
Уласцівасць і якасць музычнага.
музы́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да музыкі (у 1 знач.).