Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ляга́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які адносіцца да пароды паляўнічых сабак, што адшукваюць дзічыну нюхам і робяць перад ёй стойку. Лягавы сабака.

2. у знач. наз. ляга́вы, ‑ага, м. Разм. Даносчык, шпег.

лягу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Жаба. Усюды была безліч лягушак — калі даводзілася ісці паўз балота ці сажалку, яны разляталіся па мокрай траве. Мележ.

лягча́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. лягчаць.

лягча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да лягчаць.

лягча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

Разм. Выразаць палавыя залозы ў жывёл і чалавека; кастрыраваць.

лягчэ́й,

1. Выш. ст. да прысл. лёгка.

2. безас. у знач. вык., каму. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Хвораму стала лягчэй. Ён заснуў і праспаў да паўдня. Якімовіч.

лягчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе, незак.

1. Памяншацца ў вазе, станавіцца больш лёгкім.

2. безас. каму і без дап. Аб паляпшэнні самаадчування, настрою і пад. Раман зноў пачаў жартаваць. Косцік адчуваў, як з яго сэрца спадае цяжар, як лягчэе ў яго на душы. Арабей.

ля́да, ‑а, М ‑дзе, н.

1. Дзялянка высечанага лесу, хмызняку; высека. Паабапал дарогі ляжала старое ляда з рэдкімі рэшткамі струх[л]елых пнёў. Шамякін.

2. Расчышчанае месца ў лесе пад пасеў або пад сенажаць. Засеяць ляда.

ляда́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і лядашчы.

ляда́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Кволы, хілы; нядужы, слабы. За возам, навязаная на повад, брыла лядашчая карова .. падобная на шкілет. Лупсякоў. // Дрэнны, нягодны. [Банадысь:] «Ці няма ў вашым сяле краўца якога, хоць лядашчага?». Крапіва.

2. Стары, струхлелы; збуцвелы. Некалі на выгане пад вярбой стаяла .. лядашчая хатка. Грамовіч. Лядашчая вопратка слаба грэла.. і Людміла Лаўраўна, уздыхаючы, няспынна тупала, пляскала рукамі. Якімовіч.