Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

золатапрамысло́васць, ‑і, ж.

Галіна горнай прамысловасць якая занята здабычай золата.

золатапрамысло́вец, ‑лоўца, м.

1. Уладальнік залатых прыіскаў.

2. Работнік золатапрамысловасці.

золатапрамысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да золатапрамысловасці. Золатапрамысловы раён.

золаташука́льнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца адшукваннем і здабычай золата.

золаташука́льніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да золаташукальніка. Золаташукальніцкі вопыт.

зо́латка, ‑а, н.

Ласкавы зварот да каго‑н.; дарагі, любы. [Каленік] нічога не памятаў з .. варажбы, акрамя ласкавых слоў. «Саколік мой ясны, сынок, золатка маё...» Галавач.

зо́латца, ‑а, н.

1. Ласк. да золата.

2. Тое, што і золатка. — Ха-ха-ха, золатца маё, — смяецца весела Сымоніха, — .. другім чалавекам Сымон зрабіўся; цяпер у мяне не жыццё, а проста рай. Бядуля.

зо́лка, безас. у знач. вык.

Сыра, пранізліва холадна. Церусіў дождж, было золка, холадна. Дадзіёмаў. Вее холадам. Аднекуль цягне сырасцю. Золка. Бяруць дрыжыкі. Ставер.

зо́лкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан золкага. Паветра было вільготнае, халаднаватае, і золкасць працінала старэчыя плечы дзеда Ахрэма. Кавалёў.

зо́лкі, ‑ая, ‑ае.

Сыры, пранізліва халодны (пра надвор’е, дождж, вецер). Золкі вецер. □ Зверху сыпалася імжа, як увосень. Халодная, золкая. Пташнікаў. Халодная золкая пагода не спрыяла бадзёраму настрою. Гартны.