заакія́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца за акіянам. Заакіянскія краіны. // Які робіцца за акіян. Заакіянскае падарожжа. // Прывезены, прысланы з-за акіяна. Заакіянскія тавары. Заакіянскі місіянер.
заактава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Унесці, упісаць у акт. Заактаваць здарэнне.
заалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да заалогіі. Заалагічныя назіранні. Заалагічны атлас.
2. Які мае адносіны да жывёл. Заалагічны магазін.
•••
Заалагічны парк (сад) гл. парк.
заало́гія, ‑і, ж.
Навука, якая вывучае жывёльны свет. // Прадмет выкладання ў сярэдняй і вышэйшай школе. Урокі заалогіі. // Разм. Падручнік па заалогіі. Купіў заалогію і хімію.
заапладзі́раваць, ‑рую, ‑ру еш, ‑руе; зак.
Пачаць апладзіраваць.
заарандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.
Узяць у арэнду. Моўша ліквідаваў свае справы і перабраўся ў Панямонь, а скарбовую зямлю заарандаваў дзядзька Марцін. Колас.
заарандо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да заарандаваць.
заара́ны і заво́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад заараць.
заара́цца, ‑аруся, ‑арэшся, ‑арэцца; ‑аромся, ‑арацеся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыкрыцца, засыпацца зямлёй. Іржэўнік заараўся.
2. Разм. Захапіўшыся ворывам, забыць на час. Нешта бацька заараўся і на абед не прыехаў.
3. Разм. Стаміцца, доўга аручы. За дзень закасіўся, заараўся.