Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вяно́к, ‑нка, м.

1. Упрыгожанне з кветак або галінак, сплеценых у кружок. Дзеці на сенажаці рвуць кветкі і ўюць вянкі. Пестрак.

2. Рад бярвенняў зруба. Стаяла некалькі зрубаў. На некаторых былі ўжо кроквы і латы, некаторыя былі даведзены толькі да верхніх вянкоў. Чорны. Вянок за вянком вырастаў зруб новай Тарэнтавай хаты. Галавач.

3. Тое, што і нізка ​1. Вянок грыбоў.

•••

Вянок санетаў — твор з пятнаццаці санетаў, звязаных паміж сабою так, што апошні радок аднаго санета паўтараецца ў першым радку наступнага, а пятнаццаты санет складаецца з першых радкоў усіх папярэдніх чатырнаццаці санетаў.

Гарохавы вянок — адмова ў каханні.

Лаўровы вянок — вянок з лісця лаўру як сімвал перамогі, узнагароды, трыумфу, што прысуджваецца, падносіцца пераможцам у спартыўных спаборніцтвах, артыстам і пад.

Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (з евангельскага сказання пра калючы цярновы вянок, надзеты на Ісуса Хрыста перад яго распяццем на крыжы).

вяно́чак, ‑чка, м.

1. Памянш.-ласк. да вянок (у 1 знач.).

2. Частка кветкі, якая складаецца з пялёсткаў; венчык.

вя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вянуў і вяў, вянула і вяла; незак.

1. Страчваць свежасць (пра расліны). Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч.

2. перан. Страчваць здароўе, сілу, бадзёрасць. [Муж Палікарпаўны] вянуў на вачах і ў дзень, калі Марыне споўнілася пятнаццаць год, памёр. Шахавец.

•••

Вушы вянуць гл. вуха.

вянча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вянчання. Вянчальны абрад. // Прызначаны для вянчання. Вянчальнае плацце.

вянча́нне, ‑я, н.

Царкоўны абрад шлюбу.

вянча́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вянчаць.

вянча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Прымаць царкоўны абрад шлюбу.

2. Зал. да вянчаць.

•••

Вянчацца на царства — каранавацца.

вянча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.

1. Выконваць царкоўны абрад шлюбу. Вянчаць маладых.

2. Завяршаць што‑н., знаходзіцца зверху чаго‑н. Лес каміноў вянчаў пяціпавярховыя гмахі будынкаў... Гартны.