вянуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. вянуў і вяў, вянула і вяла; незак.

1. Страчваць свежасць (пра расліны). Прыпякала сонца, і яркая зелень знікала, трава бляднела, вяла ўвачавідкі. Васілевіч.

2. перан. Страчваць здароўе, сілу, бадзёрасць. [Муж Палікарпаўны] вянуў на вачах і ў дзень, калі Марыне споўнілася пятнаццаць год, памёр. Шахавец.

•••

Вушы вянуць гл. вуха.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)