Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

вядо́масць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць вядомага ​1 (у 1 знач.).

2. Шырокая папулярнасць, слава. Творы мастака заваявалі сусветную вядомасць. □ І ўсё ж, зусім нечакана для Наташы, вядомасць прыйшла да яе. Краўчанка.

вядо́мы ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, пра якога ведаюць. Вядомыя ўсяму свету падзеі. Вядомы ўсім верш. Ехаць па вядомай дарозе. // Знаёмы ўсім якімі‑н. якасцямі. Вядомы гуляка.

2. Які карыстаецца шырокай папулярнасцю; славуты. Вядомы сталічны тэатр. Вядомы мастак. Партрэт вядомага вучонага. □ [Настаўніца:] — Вядомая беларуская паэтэса Цётка пісала і вершы і прозу. Брыль. З усіх рэспублік, з усёй нашай бацькаўшчыны прыехалі.. [у Крэмль] вядомыя людзі, каб сказаць сваё слова ў абарону міру. Бялевіч.

3. у знач. наз. вядо́мае, ‑ага, н. Дадзеная велічыня; проціл. невядомае.

•••

Вядомая справа гл. справа.

Вядомая рэч гл. рэч.

вядо́мы ​2, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе ўслед за вядучым (у 2 знач.). Вядомы самалёт. Вядомы танк.

вядро́, ‑а; мн. вёдры, вёдзер; н.

1. Пасудзіна цыліндрычнай формы з дужкай, у якой носяць або захоўваюць ваду і іншыя вадкасці.

2. Уст. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра.

•••

Лье як з вядра гл. ліць.

вяду́чы, ‑ая, ‑ае.

1. (рэдка). Дзеепрым. незал. цяпер. ад весці.

2. у знач. прым. Які ідзе наперадзе. Вядучы самалёт.

3. у знач. прым. Галоўны, кіруючы. Вядучая тэма. Вядучая партыя оперы. Вядучая роля навукі.

4. у знач. прым. Які прыходзіцца ў рух непасрэдна ад рухавіка. Вядучыя колы аўтамабіля.

5. у знач. наз. вяду́чы, ‑ага, м. Той, хто кіруе чым‑н. Вядучы праграмы. Быць на вечары вядучым.