вядомы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, пра якога ведаюць. Вядомыя ўсяму свету падзеі. Вядомы ўсім верш. Ехаць па вядомай дарозе. // Знаёмы ўсім якімі‑н. якасцямі. Вядомы гуляка.

2. Які карыстаецца шырокай папулярнасцю; славуты. Вядомы сталічны тэатр. Вядомы мастак. Партрэт вядомага вучонага. ▪ [Настаўніца:] — Вядомая беларуская паэтэса Цётка пісала і вершы і прозу. Брыль. З усіх рэспублік, з усёй нашай бацькаўшчыны прыехалі.. [у Крэмль] вядомыя людзі, каб сказаць сваё слова ў абарону міру. Бялевіч.

3. у знач. наз. вядомае, ‑ага, н. Дадзеная велічыня; проціл. невядомае.

•••

Вядомая справа гл. справа.

Вядомая рэч гл. рэч.

вядомы 2, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе ўслед за вядучым (у 2 знач.). Вядомы самалёт. Вядомы танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)