вядучы, ‑ая, ‑ае.

1. (рэдка). Дзеепрым. незал. цяпер. ад весці.

2. у знач. прым. Які ідзе наперадзе. Вядучы самалёт.

3. у знач. прым. Галоўны, кіруючы. Вядучая тэма. Вядучая партыя оперы. Вядучая роля навукі.

4. у знач. прым. Які прыходзіцца ў рух непасрэдна ад рухавіка. Вядучыя колы аўтамабіля.

5. у знач. наз. вядучы, ‑ага, м. Той, хто кіруе чым‑н. Вядучы праграмы. Быць на вечары вядучым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)