агралесамеліярацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з агралесамеліярацыяй. Агралесамеліярацыйныя мерапрыемствы.
агралесамеліяра́цыя, ‑і, ж.
Лесаводчыя мерапрыемствы, накіраваныя на паляпшэнне кліматычных і глебавых умоў для атрымання высокіх ураджаяў.
аграма́да, ‑ы, М ‑дзе, ж.
Што‑н. велізарнае, агромністае; глыба, гмах; аграмадзіна. Аграмады гор. Белая аграмада Эльбруса. Каменныя аграмады пірамід. □ Як змрочныя здані, з пустымі вачамі Стаялі муроў аграмады, Трывожнымі днямі, даўгімі начамі Не ціхла вакол кананада. Хведаровіч.
аграма́джанне, ‑я, н.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграмадзіць і стан паводле знач. дзеясл. аграмаджвацца — аграмадзіцца.
аграма́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Кніжн. Дзеепрым. зал. пр. ад аграмадзіць.
2. у знач. прым. У якім індывідуальныя, прыватныя сродкі вытворчасці ператвораны ў калектыўна-грамадскія.
аграма́джванне, ‑я, н.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аграмаджваць — аграмадзіць.
аграма́джвацца, ‑аецца; незак.
Кніжн.
1. Незак. да аграмадзіцца.
2. Зал. да аграмаджваць.
аграма́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Кніжн. Незак. да аграмадзіць.
аграма́дзіна, ‑ы, ж.
Прадмет вельмі вялікіх памераў. Цагляная аграмадзіна ў чатыры паверхі высілася насупраць гарадскога парка. Бядуля. Скалануўшыся ўсёй сваёй аграмадзінай, параход з палёгкай выныраў, задзіраючы мокры нос аж пад самыя хмары. Лынькоў.
аграма́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Ператварыцца з індывідуальнага, прыватнага ў калектыўна-грамадскае (пра сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты і пад.).