Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; заг. агледзь; зак., каго-што.

1. Акінуць позіркам, разгледзець з усіх бакоў. Агледзеў майстар камень ды выкаваў з яго споднік для млынавых жорнаў. Якімовіч. // Пазнаёміцца, разглядаючы прадмет за прадметам. За дзень звяно ў сталіцы На вуліцах і пляцах Агледзела святліцы, Тэатры і палацы. Аўрамчык.

2. Заглянуць усюды, шукаючы каго‑, чаго‑н. Міколка агледзеў вагон — няма дзеда. Лынькоў.

3. Выпадкова ці знарок адшукаць, напаткаць прыхаванае. Назаўтра раніцай агледзеў.. [Максімку] дворнік і выгнаў мятлою вон. Якімовіч.

4. Абследаваць, вызначыць стан здароўя арганізма або асобнага органа шляхам агляду, выслухвання і пад. Устрывожаная,.. [Граноўская] агледзела нагу. Рана была невялікая. Гурскі.

5. Прывесці ў парадак; падправіць, паднавіць. Агледзеў іх [будынкі] Антось, падправіў І шулы новыя паставіў У гнілы паркан. Колас.

агле́дзіны, ‑дзін; адз. няма.

1. Агляд каго‑, чаго‑н. з мэтай знаёмства. Агледзіны пінкавіцкіх мясцін мы, вядома, пачалі з будынка былой школы, у якой больш чым паўвека таму назад працаваў вялікі паэт. С. Александровіч. — А цяпер хадзем на агледзіны да той затокі. Можа там і арэхаў зусім няма, — пажартаваў ляснік. Дубоўка.

2. Бытавы абрад знаёмства жаніха і яго сваякоў з нявестай. Была турбота [у Ганны] пра тое, каб не спатыкнуцца ў чым-небудзь на агледзінах, усё зрабіць так, як трэба, не паказаць сябе недарэкаю.. Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. Мележ.

агло́блі, аглабель, Д аглоблям; адз. аглобля, ‑і, ж.

Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня.

•••

(Быць) у аглоблях — выконваць якія‑н. цяжкія абавязкі.

Запрэгчы ў аглоблі гл. запрэгчы.

Ні па кані ні па аглоблях гл. конь.

Павярнуць (завярнуць) аглоблі гл. павярнуць.

аглу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў глухім. Аглухлы чалавек.

аглу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. аглух, ‑ла; зак.

1. Страціць пачуццё слыху; стаць глухім. — Ты што?! — грымнуў гаспадар кулаком па стале. — Аглухла?.. Бажко. Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух. Якімовіч.

2. Стаць прыглушаным, заціхнуць (пра гукі). Гудок паравоза раптоўна аглух.

аглуша́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны аглушыць, вельмі моцны, гучны. Пярэдні паравоз узняўся і павіс у вогненным смерчы — шалёна круціліся на месцы калёсы. Усё гэта цягнулася долю секунды і — рассыпалася, распалася ў аглушальным грукаце. Лынькоў.

аглу́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аглушыць.

аглуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аглушыць.

аглу́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аглушыць.

аглушы́цца, аглушыцца; зак.

Напоўніцца аглушальнымі гукамі (пра паветра, прастору). Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам. Якімовіч.