Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

агаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага, абмежаванне. Істотная агаворка. Згадзіцца без усякіх агаворак.

2. Памылкова ўжытае слова або выраз.

агаласі́цца, ‑лосіцца; зак.

Напоўніцца якімі‑н. моцнымі гукамі (пра паветра, прастору). Не задаволіліся карнікі адным наездам, дзён праз два наведаліся яшчэ раз. І яшчэ раз плачам агаласілася некрашоўская вуліца. Лобан.

агаласі́ць, ‑лашу, ‑лосіш, ‑лосіць; зак., што.

1. Напоўніць паветра, прастору якімі‑н. гукамі (голасам, крыкам і пад.). Дзеці рассыпаліся па лесе і агаласілі яго сваім крыкам і шчэбетам. Колас.

2. Урачыста абвясціць, абнародаваць. Аж вось скончыліся прывітанні Савету, і камуністы агаласілі спіс прывітальных тэлеграм, якія трэба паслаць ад Савета. Гарэцкі.

агаласо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы; Р мн. ‑совак; ж.

Спец. Наяўнасць таго або іншага галоснага ў марфеме. Агаласоўка кораня.

агалаша́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да агаласіцца.

2. Зал. да агалашаць.

агалаша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да агаласіць.

агалашэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. агалашаць — агаласіць (у 2 знач.).

агале́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і згалелы. Людзі, што прыходзілі з франтоў і з палону, знаходзілі агалелыя сем’і, спустошаныя вінаграднікі, зарослыя пустазеллем палі. Самуйлёнак.

агале́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. агаляць — агаліць (у 1, 5 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. агаляцца — агаліцца (у 1 знач.).

агале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Агаліцца, страціць покрыва. Агалела поле. Знята Збажына з яго даўно. Колас.

2. перан. Тое, што і згалець (у 2 знач.). Там за аўсянымі снапамі — Ядзяць іх мухі з камарамі — Ляжыць і кошаніна й віка — Не агалеў яшчэ Хадыка. Колас.