прастру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прастругаць.
прастрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прастрыгчы.
прастры́гчы, ‑стрыгу, ‑стрыжэш, ‑стрыжэ; ‑стрыжом, ‑стрыжаце, ‑стрыгуць; пр. прастрыг, ‑стрыгла; заг. прастрыжы; зак., што.
1. Стрыжкай утварыць свабоднае месца паміж чым‑н.
2. і без дап. Стрыгчы некаторы час.
прастры́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прастрыгчы.
прастрэ́л, ‑у, м.
Востры боль у паяснічнай вобласці, звязаны з захворваннем мышц і нерваў; люмбага.
прастрэ́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прастрэліць.
2. у знач. прым. Паранены куляй навылёт. Глуха ные прастрэленая рука. Навуменка. Вайна прыйшла ў нашу хату ў выглядзе аброслага, худога чырвонаармейца з прастрэленымі грудзямі. Жычка.
прастрэ́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Страляючы, прабіць наскрозь. — Другому [дыверсанту] пагранічнік прастрэліў руку, каб выбіць зброю, бо ён забіў бы Моначы. Прокша.
прастрэ́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прастрэльваць.
прастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да прастрэліць.
2. Незак. да прастраляць (у 1 знач.).
3. Страляючы, паражаць агнём (які‑н. участак, прастору). Немцы прастрэльвалі кожны глухі закутак. Лынькоў. Гітлераўцы амаль бесперапынна асвятлялі .. [ поле] ракетамі, прастрэльвалі з кулямётаў трасіруючымі кулямі. «Звязда».
прасту́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Ахаладжэнне арганізма чалавека, якое выклікае хваробу. Ферапонт пабойваўся прастуды, дык і ўлетку часта выходзіў на варту ў кажусе. Кулакоўскі. // Разм. Хвароба, выкліканая ахаладжэннем арганізма чалавека. У Віяна была звычайная прастуда, якая потым да раніцы прайшла. Карпюк. Увогуле турбавацца няма прычыны — чалавек на нагах, ці варта звяртаць увагу на яго кашаль — ад прастуды на вайне не капаюць. Быкаў.