прыціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыцерці.
прыці́рачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прыціркі, прызначаны для прыціркі. Прыцірачныя работы. Прыцірачны станок.
прыці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. прыціраць — прыцерці (у 3 знач.).
пры́ціск, ‑у, м.
1. Выдзяленне слова (слоў) сілай голасу. — Ты што ж гэта, злодзей ты, зневажаеш старэйшых? — ціха, з прыціскам і крыху нараспеў прыгаворвае Цімохаў бацька і круціць сына за вуха. Колас. — Брыдка, дзядзька Адась, — казала Волька Лысаковічаўна. — А яшчэ — калгаснік... — з прыціскам выгаварыла яна гэта апошняе слова. Калюга.
2. Патаўшчэнне штрыха, лініі пры пісьме пяром. Пісаць з прыціскам.
прыці́ск, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. прыціскаць — прыціснуць (у 1, 3 знач.).
прыціска́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыціскаць — прыціснуць.
прыціска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыціснуцца.
2. Зал. да прыціскаць.
прыціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыціснуць.
прыціска́ч, ‑а, м.
Спец. Прыстасаванне для прыціскання чаго‑н.
прыці́склівы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Які пазбягае выдаткаў; скупы. — Хіба мала ўсялякай брыды цягаецца яшчэ па лесе апрача сваіх, — заўважыў мнагазначна Кастусь Верамейчык, чалавек прыцісклівы, спрытны і на словы асцярожны. Крапіва.
прыціскны́, ‑ая, ‑ое.
Спец. Які служыць для прыціскання, з’яўляецца прыціскачом. Прыціскная лапка. Прыціскная гайка.