сцяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да сцячыся.
2. перан. Сыходзіцца, з’язджацца, збірацца ў адно месца (пра людзей). [Начальнік:] — Успомніце, Фадзей Сысоевіч, як па адным прыбывалі ў цэх станкі, як з усіх куткоў горада сцякаліся да нас людзі. Мыслівец. // Паступаючы з розных месцаў, збірацца дзе‑н. Сюды ж [у Тураў] сцякаліся здабыткі працы і промыслаў навакольнага насельніцтва. «Маладосць». Сюды [да партызан] з усяго наваколля сцякаліся весткі пра ворага. Новікаў.
сцяка́ць, ‑ае; незак.
1. Незак. да сцячы.
2. Цячы, працякаць, спускаючыся адкуль‑н. Некаторы час маўчалі, слухаючы, як недзе непадалёк цурчаў, сцякаючы ў раку, ручай ды на другім беразе раз-поразу крычаў драч. Сіняўскі.
сцяле́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сцялежыць.
сцяле́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да сцялежыць.
сцяле́жыцца, ‑жыцца; зак.
Зляцець з перадка (пра калёсы). [Ціток:] — Пугаўём па кані і ходу, абы калёсы не сцялежыліся на павароце. Лобан.
сцяле́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Сарваць з перадка (калёсы). [Саўка] расказвае мне, што я ўпаў на дарогу і людзі накрычалі на дзеда, у злосці сцялежылі воз, паскідалі з яго ў раўчак усе дзедавы мяшкі, а ўсіх нас, дзяцей, хто прыстаў, падбіўся ў дарозе, пасадзілі на воз. Сачанка.
сцялу́ха, ‑і, ДМ ‑лусе, ж.
Тое, што і лазаніца.
сця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
Разм. Зразумець, разабрацца ў чым‑н.; здагадацца, скеміць; абдумаць, прыкінуць у галаве. Спачатку Міша нават не сцяміў, якая бяда напаткала яго. Пальчэўскі. Рэшткамі памутнелай свядомасці Сотнікаў сцяміў, што дапамогі не будзе, і нічога больш не прасіў. Быкаў.
сцямна́, прысл.
Вельмі рана, зацемна. У страшэнным смутку .. [Тоня] перабыў дзень, а назаўтра, яшчэ сцямна, паклікаў перакупшчыка, прадаў шмат што з гаспадаркі і паехаў за дваццаць вёрст у горад. Чорны.