гранулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuгрануля́цыя, ‑і,
1. Тое, што і грануляванне.
2. Бачная зярністасць сонечнай паверхні.
3. Новая тканка, якая разрастаецца пры загойванні раны і мае зярністы выгляд.
грань, ‑і,
1. Лінія падзелу; граніца, мяжа.
2. Плоская паверхня прадмета, якая ўтварае вугал з другой такой жа паверхняй.
3. Кант, утвораны дзвюма плоскасцямі, якія перасякаюцца.
грасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Вымаўляць гук «р» на французскі манер; картавіць.
[Ад фр. grasseyer.]
гратэ́ск, ‑у,
1. Мастацкі прыём у літаратуры і мастацтве, заснаваны на празмерным перавелічэнні, спалучэнні нечаканых і рэзкіх кантрастаў, а таксама мастацкі твор, створаны пры дапамозе гэтага прыёму.
2. Назва шрыфту з раўнамернай таўшчынёю штрыхоў.
[Іт. grottesca.]
гратэ́скавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гратэску.
граф, ‑а,
Дваранскі тытул у дарэвалюцыйнай Расіі і Заходняй Еўропе, вышэйшы за баронскі.
[Ням. Graf.]
графа́, ‑ы,
1. Палоска, слупок, калонка паміж дзвюма вертыкальнымі лініямі (у класных журналах, канторскіх кнігах і пад.).
2. Раздзел тэксту; рубрыка.
[Ад грэч. graphē — рыса, лінія.]
графалагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да графалогіі.
графало́гія, ‑і,
Вывучэнне почырку з пункту гледжання выяўлення ў ім характару чалавека.
[Ад грэч. graphō — пішу і logos — вучэнне.]