грэ́баванне, ‑я, н.
Адсутнасць павагі, пагардлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.
грэ́баваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.
Адчуваць агіду, з пагардай адносіцца да каго‑, чаго‑н. Лукаш не грэбаваў нічым, падбіраў усё, што можна было ў рот узяць. Лобан. Юля добры аграном, любіць сваю справу, не грэбуе ніякай работай. Дуброўскі.
грэ́бацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Грэбціся, корпацца. — Наляціць Доньку ад камандзіра, — пачуў .. [Дзямід Сыч] за сваёй спіною ажыўлены голас Ражанскага, — грэбаецца, як тая курыца. Паслядовіч.
грэ́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Грэбці (пальцамі, рукамі і пад.).
грэ́белька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.
Памянш. да грэбля.
грэбенепадо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які мае выгляд грэбеня (у 1, 2 знач.).
грэбенечаса́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для часання з дапамогай грабянёў валакністых матэрыялаў пры падрыхтоўцы іх да прадзення. Грэбенечасальная машына.
грэ́бень, ‑я; мн. грабяні, ‑ёў; м.
1. Пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі. Касцяны грэбень. □ Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы.. [Васіліны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч.
2. Прыстасаванне, якое формай і прызначэннем нагадвае грэбень. Прадзільны грэбень.
3. Мясістая нарасць на галаве некаторых птушак. Грэбень пеўня.
4. перан. Верхні край, вяршыня чаго‑н. Грэбень баразны. Грэбень лесу. □ Па самым грэбень вала ідзе дарожка, абсаджаная старымі дрэвамі. В. Вольскі.
грэ́блівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць грэблівага; агіда, гадлівасць. Так і цямнеюць на сцяне тыя бязрогія алені, на якія Ніна не можа без грэблівасці глядзець. Даніленка.
грэ́блівы, ‑ая, ‑ае.
Які адчувае агіду, гадлівасць да ўсякай неахайнасці і ўсюды яе падазрае. Грэблівы чалавек. // Які выражае агіду, гадлівасць. Грэблівая міна.