грэбень, ‑я; мн. грабяні, ‑ёў; м.
1. Пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі. Касцяны грэбень. ▪ Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы.. [Васіліны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч.
2. Прыстасаванне, якое формай і прызначэннем нагадвае грэбень. Прадзільны грэбень.
3. Мясістая нарасць на галаве некаторых птушак. Грэбень пеўня.
4. перан. Верхні край, вяршыня чаго‑н. Грэбень баразны. Грэбень лесу. ▪ Па самым грэбень вала ідзе дарожка, абсаджаная старымі дрэвамі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)