прасмалі́цца, ‑смалюся, ‑смолішся, ‑смоліцца; зак.
Пакрыцца, насыціцца смалою.
прасмалі́ць 1, ‑смалю, ‑смоліш, ‑смоліць; зак., што.
Пакрыць, насыціць смалой. Прасмаліць канат. Прасмаліць лодку.
прасмалі́ць 2, ‑смалю, ‑смаліш, ‑смаліць; зак.
Разм.
1. што. Прапаліць чым‑н. наскрозь. Прасмаліць папяросай кашулю.
2. што. Ачысціць агнём. Прасмаліць комін.
3. што і без дап. Смаліць некаторы час.
4. Разм. Хутка прайсці, праехаць, прамчацца.
прасма́львацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прасмальваць.
прасма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прасмаліць 2.
прасме́рдлы, ‑ая, ‑ае.
Які насыціўся непрыемным пахам; прасмярдзелы. На гэтай прасмердлай дзёгцем і конскім потам станцыі, воляй-няволяй прыдзецца марнець і сохнуць прынамсі цэлы месяц, а то і болей. Сачанка.
прасме́рднуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Насыціцца непрыемным пахам; прасмярдзець.
прасмо́ктванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасмоктваць — прасмактаць.
прасмо́ктвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прасмоктваць.
прасмо́ктваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прасмактаць.
прасмо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасмаліць 1.
2. у знач. прым. Пакрыты, насычаны смалой для трываласці. Ля берага .. гойдалася паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая. Чыгрынаў. Рыжаваты хлопец у стракатай цяльняшцы адганяе мяне на сваёй вузкай гоначнай байдарцы з фанеры і прасмоленай парусіны. Вольскі.