Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыхаро́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыхарашыць.

прыхварну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і прыхварэць. — Што яму зробіцца, твайму дзіцяці? Мала што там прыхварнула — паправіцца. Крапіва. [Пятрок] прыхварнуў трохі, дык задарма павезлі лячыць на цёплыя воды... Рылько.

прыхварэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Няцяжка або ненадоўга захварэць, адчуць недамаганне. — Ведаеш, Міколка, — гаварыў Іван Дамінікавіч.., — ты практыкуйся, можа я калі прыхварэю, дык заменіш. Лужанін. Штосьці Красуня прыхварэла, не ўзяла сёння зранку корму. Пестрак.

прыхваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., што.

Разм. Прыбіць, прымацаваць, хвошчучы. Добра, моцна прыхвастаў Да палоззя шыны. І вазок гатоў, і стаў Сталяром хлапчына. Бялевіч.

пры́хвасцень, ‑сня, м.

Разм. пагард. Той, хто ліслівасцю, услужлівасцю хоча заваяваць чыю‑н. прыхільнасць; падхалім, угоднік. Фашысцкія прыхвасні. □ — Вы, таварышы, едзеце на хлебанарыхтоўкі. Гэта ўсё роўна, што вы едзеце на фронт. Дык будзьце ж там пільнымі, змабілізаванымі, каб кулакі і іх прыхвасні не ашукалі вас. Сабаленка. Зацвярджаўся нейкі панскі прыхвасцень грамадскім солтысам або яшчэ якой шышкай,.. — таксама склікалі людзей на сход. Машара.

прыхва́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыхваціць.

пры́хваткам, прысл.

Тое, што і прыхваткамі. Часта і многа — апавяданне ці пару раздзелаў рамана — прачытваў прыхваткам у дарозе. Брыль. Відаць, усё гэта рабілася прыхваткам, але шчыра, ад душы. Бажко.

пры́хваткамі, прысл.

У перапынках паміж іншымі справамі і заняткамі; нерэгулярна, урыўкамі. Паэма пісалася прыхваткамі, аўтара часта адрывалі грамадскія абавязкі, нямала часу забіралі палітычныя злабадзённыя вершы і публіцыстычныя артыкулы. У. Калеснік. — Дык калі ж я табе шалік зраблю? Толькі прыхваткамі і раблю... Васілевіч. Раней не даводзілася, каб па-людску сеў ды пад’еў, а ўсё прыхваткамі, на хаду. Чарнышэвіч.

прыхваці́ць, ‑хвачу, ‑хваціш, ‑хваціць; зак., каго-што.

Тое, што і прыхапіць. Пад снегам адпрэла Жытцо за зіму; Прыхваціла, з’ела Спёка ярыну. Купала. — Я прыхвачу сваё піяніна, — летуценна сказала Ірына, — або на першы выпадак вазьму акардэон. Сапрыка.

прыхво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прыхварэць.

2. Час ад часу хварэць, недамагаць. У апошні час .. [бацька] пачаў прыхворваць. С. Александровіч.