прасло́ек, ‑слойка, м.
Спец. Тонкі слой паміж пластамі горнай пароды.
прасло́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праслаіць.
прасло́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праслойваць — праслаіць і стан паводле знач. дзеясл. праслойвацца — праслаіцца.
прасло́йвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да праслаіцца.
2. Зал. да праслойваць.
прасло́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праслаіць.
прасло́йка, ‑і, ДМ ‑слойцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праслойваць — праслаіць і стан паводле знач. дзеясл. праслойвацца — праслаіцца.
2. Р мн. ‑слоек. Слой, пласт чаго‑н. у чым‑н. Праслойкі ў белым мармуры. □ Вяндліна была смачная, з роўнымі, бы адмеранымі, праслойкамі мяса і сала. Савіцкі.
3. Р мн. ‑слоек. Грамадская група, якая не ўваходзіць у які‑н. клас грамадства ці чым‑н. адрозніваецца ад яго. Дробнабуржуазная праслойка. □ [Сундукоў:] У гэтых палках, таварыш Камісараў, вялікая праслойка эсэраў, анархістаў. Маўзон. // Група, якая з’яўляецца састаўной часткай калектыву. Маладзёжная праслойка.
праслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.
1. Прабыць на якой‑н. службе некаторы час. Спачатку Сяргей не хацеў даставаць з чамадана спірт, які вёз з невялікага нямецкага гарадка, дзе ён праслужыў гэтыя мірныя два гады. Чыгрынаў.
2. Прабыць у дзеянні, у карыстанні некаторы час. Дзеду боты праслужылі сорак год, Бо стары ў руках абутак свой насіў. Корбан.
праслу́ханы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праслухаць.
праслу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Успрыняць слыхам. Праслухаць оперу. Праслухаць прамову. Праслухаць лектара.
2. што. Прайсці курс якой‑н. навукі, слухаючы лекцыі. Праслухаць курс батанікі. Праслухаць курс літаратуры.
3. каго-што. Абследаваць, вызначыць на слых стан якога‑н. унутранага органа. Праслухаць лёгкія. Праслухаць хворага.
4. што. Не пачуць, прапусціць. Прыліп на месцы і Паўлюк, нават пабаяўся павярнуцца, каб раптам не праслухаць галоўнага. Шамякін.
5. Выведаць што‑н. Праслухаць аб прыездзе артыстаў.
6. што і без дап. Слухаць некаторы час. Праслухаць дзве гадзіны радыё.
праслу́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праслухваць — праслухаць.