прыўстава́ць, ‑стаю, ‑стаеш, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце.
Незак. да прыўстаць.
прыўста́ць, ‑стану, ‑станеш, ‑стане; зак.
Устаць на некаторы час і не на ўвесь рост. Юрась прыўстаў і сеў на ложку. Гарбук. Сёмка спачатку пачаў паўзці, а потым прыўстаў, падышоў да Петруся і прылёг. Брыль.
прыфастрыгава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыфастрыгаваць.
прыфастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.
Прышыць буйнымі шыўкамі, фастрыгаю. Прыфастрыгаваць каўнер. Прыфастрыгаваць рукаў.
прыфастрыго́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыфастрыгоўваць — прыфастрыгаваць.
прыфастрыго́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прыфастрыгоўваць.
прыфастрыго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыфастрыгаваць.
прыфе́рмскі, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пры ферме, каля фермы, прызначаны для патрэб фермы. Асабліва ўрадзіла кукуруза на прыфермскім участку, там, дзе працаваў з маткай і хлопцамі Юрка. Паслядовіч.
прыфрантавы́, ‑ая, ‑ое.
Які размяшчаецца паблізу фронту. Прыфрантавая паласа. □ Палкоўнік з дапамогаю гэтага свайго «дзеншчыка» праз вельмі малы час быў ужо ў шпіталі ў прыфрантавым гарадку. Чорны. Шаша неўзаметку перайшла ў звычайную разбітую прыфрантавую дарогу. С. Александровіч.
прыфранці́цца, ‑нчуся, ‑нцішся, ‑нціцца; зак.
Разм. Франтавата, прыгожа апрануцца; прыбрацца. Гарбылёўцы, колькі можна было, прыфранціліся — начысцілі боты, апрануліся ў чыстае. Навуменка.