Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

улю́блівасць, ‑і, ж.

Схільнасць лёгка і часта ўлюбляцца.

улю́блівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка і часта ўлюбляецца. Хоць калісьці яшчэ дванаццацігадовым хлапчуком я закахаўся ў сваю настаўніцу, аднак па натуры я быў не ўлюблівы. Карпюк.

улюбля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца.

Незак. да улюбіцца.

улюбля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да улюбіць (у 1 знач.).

улюлю́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. улюлюкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Хлопцы, не слухаючы старога, цягнулі лодку да берага пад агульны рогат і вясёлае ўлюлюканне. Дуброўскі.

улюлю́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Глуміцца, здзекавацца з каго‑н. Мы з Петрусём улюлюкалі і свісталі .. [Тані] ўслед, і яна цэлымі днямі не паказвалася з дому. Місько.

уляга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. улягаць — улегчы (у 1, 2 і 4 знач.) і улягацца — улегчыся (у 3 знач.).

уляга́цца, ‑аецца.

Незак. да улегчыся (у 3, 4 знач.).

уляга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да улегчы (у 1, 2 і 4 знач.).

уляжа́цца, ‑жыцца; зак.

Тое, што і улежацца. Стог у Кастуся атрымаўся даволі нязграбны, нейкі аднабокі, з нахіленай дзюбкай-вяршком. — Сена не ўляжалася... Гаўрылкін.