прасвятля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да прасвятліцца.
2. Зал. да прасвятляць.
прасвятля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1. Незак. да прасвятліць.
2. каго. Распаўсюджваць сярод каго‑н. веды, культуру. — Я не студэнт, а толькі вучань вячэрніх тэхнічных курсаў, — запярэчыў Сяргей. — Усё роўна вучоны, а калі так, дык прасвятляй іншых. Гурскі. Старэйшы і самы дасціпны з нас .. быў Хведзька Баброў, кандуктараў сын. Ён прасвятляў нас наконт таго, як [пабудаваны] гэты свет і што ў жыцці самае галоўнае. Навуменка.
прасвяці́цца, ‑свячуся, ‑свецішся, ‑свеціцца; зак.
Разм. Падвергнуцца прасвечванню. Ты, кажу, схадзі да доктара ды на рэнтгене прасвяціся. Скрыпка.
прасвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.
1. каго-што. Прапусціць праз што‑н. святло. Прасвяціць курынае яйцо. // Пры дапамозе рэнтгенаўскіх праменяў зрабіць бачнымі ўнутраныя органы каго‑, чаго‑н. Прасвяціць лёгкія.
2. Свяціць некаторы час.
прасе́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праседзець, прасядзець.
прасе́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да праседжваць.
прасе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праседзець, прасядзець.
прасе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑садзіць і прасядзе́ць, ‑сяджу, ‑сядзіш, ‑сядзіць; зак.
1. Правесці які‑н. час седзячы. Алесь і заснуў за гаворкаю з маці, а тая праседзела да самага відна, не спускаючы вачэй з сына. Броўка. Хлопец паслухмяна адышоўся ўбок і праседзеў з паўгадзіны на адкосе. Чорны. Так і праседзеў галодны чалавек на лаўцы, пакуль сям’я абедала. Чыгрынаў. Надзя амаль усю, ноч моўчкі прасядзела на саломе, прыхінуўшыся да сцяны. М. Ткачоў. // Правесці нейкі час, седзячы за якой‑н. работай, займаючыся чым‑н. Над той кніжкай Барашкін праседзеў да глыбокай ночы. Савіцкі. [Хвядос:] — А як жа! І дзед і бацька мой на рацэ праседзелі. А я ў гэту вайну ўвесь партызанскі атрад рыбай карміў. Парахневіч. Зубок прасядзела да позняга вечара і дапамагла Вераб’ёвай напісаць вялікі, з цікавымі фактамі артыкул. Кавалёў. // Прабыць дзе‑н., які‑н. час, адбываючы пакаранне. Другіх караюць, але не больш, як на той тэрмін, што абвінавачаныя праседзелі да суда. Машара. Косцю нехта гаварыў, што Бубновіч пры панскай Польшчы праседзела некалькі год у турме за падпольную работу. Карпюк. Паўлоўскі прасядзеў пад арыштам да глыбокай зімы. Чорны.
2. Разм. Правучыцца ў школе або іншай навучальнай установе больш устаноўленага тэрміну, застаючыся на другі год. У шостым класе Валя прасядзела два гады. Васілевіч.
3. Разм. Працерці ці праціснуць працяглым сядзеннем. Праседзець штаны. Праседзець канапу.
прасе́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасейваць — прасеяць.
прасе́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прасейваць.