прыто́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да прытопнуць.
2. Тое, што і прытупваць. [Лётчыкі] пілі каньяк і спявалі свае песні, якіх Бахман, мабыць, не ведаў. Ён толькі прытопваў нагой ды ківаў галавой. Асіпенка.
прыто́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і прытупнуць. А калі пойдзе каторая [з сясцёр] ў танец, ножка ля ножкі прытопне і стане... Дубоўка.
прыто́птвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прытаптацца.
2. Зал. да прытоптваць.
прыто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прытаптаць.
прыто́рквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да прыторкнуцца.
прыто́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Злёгку дакрануцца да чаго‑н.
прыто́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прытаўчы.
прыто́ўчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прытаўчы (у 1 знач.).
прыто́чаны 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прытачыць 1.
прыто́чаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прытачыць 2.
прыто́чванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыточваць 1 — прытачыць 1.
прыто́чванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыточваць 2 — прытачыць 2.