Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прасава́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да прасавальшчык.

прасава́нне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасаваць ​1.

прасава́нне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасаваць ​2.

прасава́ны ​1, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаваць ​1.

2. у знач. прым. Гладжаны, выгладжаны; выпрасаваны. Прасаваная бялізна.

прасава́ны ​2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаваць ​2.

2. у знач. прым. Зроблены шляхам прасавання ​2. Прасаваныя дрожджы. Прасаванае сена.

прасава́цца ​1, ‑суецца; незак.

Зал. да прасаваць ​1.

прасава́цца ​2, ‑суецца; незак.

Зал. да прасаваць ​2.

прасава́ць ​1, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Гладзіць прасам. Соня тут жа ўзялася прасаваць бялізну ды рыхтавацца ў дарогу. Пальчэўскі.

прасава́ць ​2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

Апрацоўваць пры дапамозе прэса. Прасаваць бавоўну. Прасаваць драўніну.

праса́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасадзіць (у 2, 4 знач.).

прасаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Саджаць некаторы час.

праса́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прасаджваць.

праса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прасадзіць.

прасадзёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Машына для перапрацоўкі проса на крупы.