Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прарэ́ктарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прарэктара, належыць яму. Прарэктарскія абавязкі. Прарэктарскі кабінет.

прарэпеці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Правесці рэпетыцыю (рэпетыцыі). Прарэпеціраваць п’есу.

прарэ́х, ‑а, м.

1. Разадранае ці разрэзанае месца ў адзенні; дзірка. Шырокі прарэх адкрывае грудзіну і жывот. Колас. // Адтуліна, дзірка ў чым‑н. Пакрыўленае гуменца свяціла прарэхамі ў страсе, праз якія відно было, як дрыжэлі зоры на сінім пагодным небе. Пестрак. // перан. Недахоп, недагляд. — Непаладак і прарэхаў у рабоце ў нас яшчэ шмат, — прамовіў .. [Дубовік] з неахвотай. Сіўцоў. [Сакратар:] — Каму-каму, а табе вядома, што пры ўсёй той велізарнай рабоце, якую вядзём у апошнія гады, і пры пэўных поспехах хапае і прарэхаў. Шамякін.

2. Пярэдні разрэз у штанах.

прарэ́ха, ‑і, ДМ ‑рэсе, ж.

Тое, што і прарэх. З-пад світы відаць .. сарочка і з-пад яе цераз прарэху відаць худыя жоўтыя грудзі. Галавач. Іван азірнуўся і палез у прарэху курткі. Быкаў. Дзядзька стаў мацаць рукамі па возе, правяраць, каб не было дзе якой прарэхі. Пестрак. [Старшыня:] — Скажу аб жывёлагадоўлі. Тут у нас, таварышы, шырокая прарэха атрымалася. Пянкрат.

прарэцэнзава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прарэцэнзаваць.

прарэцэнзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Напісаць, даць рэцэнзію на што‑н. Прарэцэнзаваць кнігу.

прас, ‑а, м.

Прылада для гладжання, разгладжвання бялізны, адзення. Электрычны прас. □ Калі напіліся чаю, Лена прынесла з сянец Пятрову кашулю і пад прасам высушыла яе. Ваданосаў. Волька паслала на стол коўдру, уключыла прас. Савіцкі.

прасава́льны 1, ‑ая, ‑ае.

Які прызначаецца, служыць для прасавання ​1. [Жанчына] збіралася прасаваць і ладзіла ля акна прасавальную дошку. Чорны.

прасава́льны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны, служыць для прасавання ​2. Прасавальны цэх.

прасава́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, дзе прасуюць, гладзяць прасам што‑н.

прасава́льшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца прасаваннем ​1, працуе з прасам.