Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прарызі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прарызініць.

прарыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Абазвацца рыканнем.

2. Рыкаць некаторы час. Карова прарыкала ўвесь вечар.

прары́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Рыпаць некаторы час.

прарыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

1. Утварыць гук рыпення. Неўзабаве .. [Яўхім] праехаў паўз вокны, прарыпеў, адчыняючы і зачыняючы, варотамі. Мележ. / у безас. ужыв. [Прадстаўнік] патупаў нагамі, ад чаго прарыпела, быццам у яго пад валёнкамі быў не снег, а сухі крухмал. Карпюк. // што і без дап. Сказаць што‑н. скрыпучым голасам. Містэр Вурдль энергічна падняўся з месца і прарыпеў тонкім, скрыпучым голасам: — Вы і ёсць міс Джонсан? Шашкоў.

2. Рыпець некаторы час.

прары́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прарыць.

прары́ў, ‑рыву, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прарываць ​1 — прарваць (у 2, 3 знач.) і прарывацца ​1 — прарвацца (у 2 знач.).

2. Прарванае месца, участак. Прарыў у плаціне.

3. Спец. Скразное пашкоджанне сценкі ўнутранага органа. Прарыў барабаннай перапонкі.

4. перан. Невыкананне ў тэрмін задання, плана; адставанне. Прарыў у рабоце.

прары́ўка, ‑і, ДМ ‑рыўцы; Р мн. ‑рывак; ж.

Разм. Прарэджванне. [Марына Міхайлаўна:] — Праз тыдзень можна пачынаць прарыўку. Пакідайце расліну ад расліны вось на такой адлегласці, калі хочаце атрымаць нармальныя цыбуліны. Паслядовіч.

прарыўны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які выклікае прарыў, суправаджаецца прарывам (у 3 знач.).

прарыхлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Зрабіць рыхлым; узрыхліць. Прарыхліць зямлю.

прары́цца, ‑рыецца; зак.

Пракапацца (пераважна рылам). Крот прарыўся на паверхню.