закрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да закрэсліць.
закрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Зняць, зрабіць несапраўдным што‑н. напісанае, намалёванае, правёўшы па ім адну або некалькі рыс; закасаваць. [Іван Пятровіч] перачытаў напісанае, закрэсліў апошні няўдалы абзац. Васілевіч. // перан. Перастаць надаваць чаму‑н. значэнне, браць пад увагу; адкінуць. Не закрэсліць жыцця, што было. Куляшоў. Пашкевічус хацеў закрэсліць тое, як раней ставіўся да Алеся. Броўка.
закуга́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць кугакаць. // Кугакнуць, пракугакаць. Закугакала сава і змоўкла.
закуда́хтаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць кудахтаць. // Пракудахтаць.
закудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; каго-што.
Зрабіць кудлатым; скудлаціць. Закудлаціць валасы.
закукава́ць, ‑кукую, ‑кукуеш, ‑куку зак.
Пачаць кукаваць. // Пракукаваць. [Дзяўчынка] зусім па-дзіцячаму наставіла губкі і тройчы ціха закукавала: — Ку-ку, ку-ку, ку-ку! Брыль. Недзе далёка зноў закукавала зязюля і адразу змоўкла. В. Вольскі.
закукарэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць кукарэкаць. // Кукарэкнуць, пракукарэкаць. Закукарэкаў певень, яму адказалі два ці тры аж на процілеглым канцы вёскі. Навуменка.
закулі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца або адбываецца за кулісамі. Андрэй пацягнуў Вольгу і Паддубнага за сабою, пацягнуў за сцэну, каб вывесці закулісным ходам. Пестрак.
2. перан. Скрыты, тайны. Закулісныя перагаворы. □ Тышкевіч цярпліва чакаў сваёй чаргі. Чамусьці было прыкра, што вядзецца нейкая закулісная гульня ў размеркаванне партфеляў. Асіпенка.
закульга́вець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць кульгавым. — Конь мой белы закульгавеў, то няма як ехаць мне сягоння. Чорны.
закульга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Пайсці, пабегчы кульгаючы. Салдат закульгаў шпарчэй. Чорны.
2. Стаць кульгавым; закульгавець. — Кашаварам я не быў, а што нага ў мяне крывая, то гэта праўда, толькі ж закульгаў я ад ранення, а не так сабе ад чаго. Кулакоўскі. / перан. Перастаць дзейнічаць, развівацца правільна. Настойліва паэт, старанна працаваў: За кніжкай кніжку выдаваў. Не дзіва, што і грошы завяліся. І раптам хлопец закульгаў... У творах змены адбыліся, Якіх ніхто ніколі не чакаў. Корбан.
3. Разм. Кульгаючы, дайсці куды‑н., да якога‑н. месца. — А дзе прыстанішча, далёка да яго? — Спытаўся фельчар: — Можа і за год Старому мне туды не закульгаць? Танк.