Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

экспедзі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. экспедзіраваць.

экспедзі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад экспедзіраваць.

экспедзі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да экспедзіраваць.

экспедзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Спец. Адправіць (адпраўляць) па прызначэнню (карэспандэнцыю, тавар і пад.).

[Ад лап. expedire — адпраўляць.]

экспеды́тар, ‑а, м.

1. Асоба, якая займаецца экспедыцыяй (у 1 знач.). Людзей у кабінеце поўна, але да стала праціскаецца і працягвае дакумент экспедытар чужога завода. Скрыган.

2. Начальнік аддзялення ў некаторых установах дарэвалюцыйнай Расіі.

[Ням. Expeditor.]

экспеды́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Разм. Жан. да экспедытар.

экспеды́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экспедытара. Экспедытарская пасада.

экспедыцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да экспедыцыі (у 1 знач.). Экспедыцыйная кантора. Экспедыцыйная аперацыя. □ На першым паверсе размяшчаліся экспедыцыйны аддзел, розныя складзікі, бібліятэка, архіў і кватэра дворніка. Машара.

2. Які мае адносіны да экспедыцыі (у 2, 3 знач.). Экспедыцыйнае памяшканне.

3. Які мае адносіны да арганізацыі, правядзення экспедыцыі (у 4 знач.). Экспедыцыйны сектар. Экспедыцыйнае ўпраўленне. // Прызначаны, сфарміраваны для экспедыцыі. З гадзіну назад нас прывёз сюды зялёны экспедыцыйны газік. Аляхновіч. У сакавіку 1937 года на фронт прыбыў італьянскі экспедыцыйны корпус. «ЛіМ». / у знач. наз. экспедыцы́йнае, ‑ага, н. Работы падыходзілі да канца. Мурашоў загадаў Ганне збіраць экспедыцыйнае ў сенцы. Лукша.

экспеды́цыя, ‑і, ж.

1. Спец. Адпраўка, рассылка чаго‑н. (карэспандэнцыі, тавару і пад.). Экспедыцыя грузаў. Экспедыцыя карэспандэнцыі.

2. Спец. Установа ці аддзел ва ўстанове, які займаецца адпраўкай, рассылкай чаго‑н. Ганна.. атрымала месца ў экспедыцыі газеты — па перапісцы адрасоў. Гартны.

3. Аддзел канцылярыі якой‑н. дзяржаўнай установы царскай Расіі. Сергіевіч быў прыняты на працу ў Экспедыцыю па нарыхтоўцы дзяржаўных папер. Ліс.

4. Падарожжа, паездка, паход і пад. групы асоб, атрада з навуковымі, даследчымі мэтамі. Палярная экспедыцыя. □ Іншы раз.. [бацька] нават браў з сабою Максіма ў свае этнаграфічныя экспедыцыі. Майхровіч. // Ваенная аперацыя, якая праводзіцца параўнальна невялікімі ўзброенымі сіламі; узброеныя сілы, прызначаныя для такой аперацыі. Карная экспедыцыя. □ За здзек экспедыцыі карнай, За земляў крывавы падзел, За арышт партыйнай друкарні, За кожны ганебны расстрэл, .. Усё маё юнае племя Вялікую помсту нясе. Таўбін.

5. Група, атрад удзельнікаў такога падарожжа, паходу, паездкі і пад. Восенню касмічная экспедыцыя надоўга пакіне Зямлю і адправіцца ў бязмежныя глыбіні Сусвету. Шыцік.

[Лац. expeditio.]

экспе́рт, ‑а, М ‑рце, м.

Спецыяліст для правядзення экспертызы па якому‑н. спрэчнаму ці няяснаму пытанню. [Адвакат:] — Вам [Лабановіч] сапраўды ставяць у віну напісанне адозвы да настаўнікаў. Такое заключэнне далі эксперты. Колас.

[Ад лац. expertus — вопытны.]