Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чысці́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для чысткі чаго‑н. Чысцільны агрэгат.

чысці́льшчык, ‑а, м.

Той, хто прафесійна займаецца чысткай. У сярэдзіне трэцяй зімы Стась пайшоў працаваць вулічным чысцільшчыкам ботаў. Хомчанка.

чысці́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да чысцільшчык.

чысціня́, ‑і, ж.

Тое, што і чыстата. Глядзіць Змітрок уздоўж шырокай вуліцы, што пралягла між доўгіх карпусоў, і дзівіцца: якая наогул чысціня! Ваданосаў. Неба над намі было незвычайнай чысціні. Агняцвет. [Тоня] пахіснула маю веру ў шчырасць, у чысціню адносін, у каханне, якое мацней за смерць. Шамякін. [Алеся] мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч.

чы́сціцца, чышчуся, чысцішся, чысціцца; незак.

1. Чысціць сваё адзенне, абутак, прыводзячы сябе ў належны выгляд. У хаце Марты — беспарадак і чад: сыны яе кавалеры — Віктар і Стась — чысцяцца, гладзяцца, каб пабегчы ў гарадскі парк. Ракітны.

2. Зал. да чысціць.

чы́сціць, чышчу, чысціні, чысціць; незак., каго-што.

1. Рабіць чыстым, ачышчаць каго‑, што‑н., здымаючы гразь, пыл і пад. Чысціць дыван. □ Запаліўшы ліхтар, фурман чысціў скрэблам і шчоткай каня. Пальчэўскі. Хто [з партызан] чысціў зброю, хто гатаваў ежу, у зямлянках сядзець нікому не хацелася. Сонца прыпякала. Новікаў. // Здымаючы які‑н. налёт (пылу і пад.) з паверхні чаго‑н., наводзіць бляск, глянцаваць. У святочныя дні дзед важна чысціў свае боты. Лынькоў. // Ачышчаць, вызваляць ад таго, што забруджвае, загрувашчвае што‑н. Ранейшыя зімы, калі ў Мсціжах стаяла аўтакалона, дарогу чысцілі трактарам. Пташнікаў. — Мо зноў нарад у мястэчку аэрадром чысціць? — спрабаваў выказаць здагадку бацька. Паўлаў. // Выдаляць, убіраць што‑н., расчышчаючы. Чышчу снег каля хаты, Што надзьмулі вятры. Смагаровіч.

2. Разм. Здымаць лупіны, скуру, луску і пад. (з гародніны, пладоў, рыбы і інш.). Бабуля садзіцца чысціць ментузоў, а дзед з Рамірам абедаюць. Асіпенка. Свякроў і нявестка селі на ўслончык на панадворку і пачалі чысціць бульбу на вячэру. Пестрак.

3. перан. Разм. Рабіць праверку з мэтай вызвалення ад шкодных, варожых элементаў.

4. перан. Разм. Рабаваць, абкрадаць. Чысціць кішэні. Чысціць сумкі. □ [Семяняка:] — Сынок яго ў лесе хаваецца ды валасныя касы чысціць, а ён [Сядура] тут нас на вайну ўгаворвае? Лобан. У той ваколіцы шляхта мела многа лесу. Гарадскія купцы іх патроху чысцілі. Бядуля.

5. перан. Разм. Лаяць, сварыцца на каго‑н. І ў захапленні тут жанкі Так пачалі нас чысціць спраўна, Ціпун бы ім на языкі. Бачыла.

чысцю́сенькі, ‑ая, ‑ае.

Бездакорна чысты. Чысцюсенькі каўнерык.

чысцю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі чысты. Чысцюткі пакойчык. □ Відаць, ад прыроды ахайны, дагледжаны, у мяккіх валёнках, ватных штанах, чысцюткай сарочцы і лёгкім цёплым пуловеры, дзед Іван падобны да акадэміка на пенсіі. Палтаран.

чысця́к, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства казяльцовых, якая цвіце звычайна ранняй вясной і мае жоўтыя бліскучыя кветкі. Залаты чысцяк, сінія і белыя пралескі адцвілі, на змену ім узышлі яркія россыпы другіх кветак, ужо летніх — смолкаў, белазёраў. Хомчанка.

чыта́бельнасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць чытабельнага. Старабеларуская пісьменнасць па меры свайго развіцця ўвесь час стыхійна вызвалялася ад лішніх надрадковых знакаў, пакідаючы толькі тыя з іх, якія былі неабходны для лепшай перадачы гукавых асаблівасцей беларускай мовы і для.. найбольшай чытабельнасці. Булыка.