чыж, ‑а, м.
Невялікая лясная пеўчая птушка сямейства ўюрковых. Гэта чыж спявае... На галінах высока-высока над зямлёй гнездзіцца. Мыслівец.
чы́жык, ‑а, м.
1. Памянш.-ласк. да чыж; тое, што і чыж.
2. Дзіцячая гульня, у якой завостраная з двух канцоў палачка заганяецца кіем у круг. // Сама завостраная палачка ў гэтай гульні.