Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

чыранё,

гл. чыраня.

чыра́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Тое, што і чырок. І з-пад куп’я балотнага Чыранкі ўвысь кідаюцца. І. Калеснік.

чыраня́ і чыранё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Птушаня чырка.

чы́рва,

гл. чырвы.

чы́рвана,

1. Прысл. да чырвоны (у 1 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра перавагу чырвонага колеру дзе‑н., наяўнасць чырвані. На дварэ было чырвана, як ад пажару. Пташнікаў. Там [у вёсцы] цяпер цвітуць вяргіні — аж чырвана пад вокнамі. Арабей.

чырвана... (гл. чырвона...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «чырвона...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: чырванабокі, чырванаскуры, чырванафлоцкі.

чырванабо́кі, ‑ая, ‑ае.

З чырвоным бокам. [Хлопчык] ласкава паглядзеў на кругленькія шчочкі дзяўчынкі, на яе ружовы банцік, зірнуў у чорныя вочкі і падаў з кошыка чырванабокі яблык. Пальчэўскі.

чырванава́ты, ‑ая, ‑ае.

З чырвоным адценнем, па колеру блізкі да чырвонага. Янтарна паблісквалі на чырванаватым ствале пацёкі смалы. Лынькоў.

чырванаве́рхі, ‑ая, ‑ае.

З чырвоным верхам. Ля станцыйнага будынка заварушыліся нешматлікія пасажыры, вось-вось павінен быў ударыць звон, да якога падыходзіў чалавек у чырванаверхай шапцы. Хадкевіч.

чырванаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З чырвонымі вачамі. Я шмаргануў і выкінуў на бераг чырванавокую плотку. Ляўданскі.