Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нітры́т, ‑у, М ‑рыце, м.

Спец. Соль азоцістай кіслаты.

нітрыфікава́цца, ‑куецца; незак.

Спец. Зал. да нітрыфікаваць.

нітрыфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Спец. Правесці (праводзіць) нітрыфікацыю, падвергнуць (падвяргаць) нітрыфікацыі.

нітрыфіка́цыя, ‑і, ж.

Спец. Працэс мікрабіялагічнага ператварэння солей амонію ў азотную кіслату.

нітча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Спец.

1. Род водарасцей, якія растуць у стаячых водах або ў рэках з павольным цячэннем вады.

2. Круглы ніткападобны чарвяк, гліст, які паразітуе ў целе чалавека і жывёл.

ні́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. нівак; ж.

Памянш.-ласк. да ніва.

ні́ўхі, ‑аў; адз. ніўх, ‑а, м.; ніўхка, ‑і, ДМ ‑хцы; мн. ніўхкі, ‑хак; ж.

Народ, які жыве па ніжняму цячэнню Амура і на востраве Сахалін (устарэлая назва — гілякі).

ні́ўхскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да піўхаў, належыць ім. Ніўхская мова.

ніхро́м, ‑у, м.

Спец. Гарачатрывалы сплаў нікелю і хрому.

[Ад скарачэння слоў ні(кель) і хром.]

ніхто́, ніко́га, ніко́му, ніко́га, нікі́м, ні аб кім, займ. адмоўны.

1. Ні адзін чалавек. Стаў клікаць Дубяга бацькоў і сям’ю. Кругом абышоў ён сялібу сваю. Ніхто не азваўся. Танк. Жыў некалі адзін пан, ды такі злосны, што бяда: ніхто не мог яму дагадзіць. Якімовіч. [Пятрусь] нікому не скардзіўся, ні на кога не наракаў і ні з кім не хацелася яму гаварыць. Крапіва. // у знач. вык. Ні адной душы. Радзівон Ксенафонтавіч застаецца адзін. Нікога побач. Шыловіч. [Мікуць:] — Дождж сабе ідзе, а я склею адзін... Нікога нідзе. Чорны.

2. у знач. наз. ніхто́, толькі ў Н і Т, м. і ж. Пра чалавека, які не мае ніякага дачынення да каго‑н. Хто ён табе? — Ніхто.