Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прысы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.

1. што і чаго. Насыпаць чаго‑н. дадаткова. Лапко ж мусіў прызнацца, што корм ён даваў. Ну, але ж ці гэта злачынства, што ён дасць калі-нікалі мяшок сечкі ды прысыпле з прыгаршчы аўса? Колас.

2. каго-што. Засы́паць, насы́паць зверху; прыцерушыць. — Грошы.. я схаваў за гумном, у дзвярах, прысыпаў карой з дрывотніка. Чорны. [Галіна] спачатку прамыла струп, пасля прысыпала і паклала пластыр. Пташнікаў.

3. Пачаць мацней ісці, сыпаць. А дождж іграе на драніцах, Як самы лепшы музыкант.. То ўраз прысыпле буйным шротам, То ледзьве-ледзь зашамаціць. Броўка.

прысыпа́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прысы́паць.

прысыпа́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да прыспаць.

прысы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысыпа́ць ​1 — прысы́паць.

2. Рэчыва, парашок, якім прысыпаюць што‑н. Купіць прысыпку. Дзіцячая прысыпка.

прысыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысохнуць.

прысюсю́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Гаварыць сюсюкаючы.

прысява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысяваць — прысеяць.

прысява́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да прысяваць.

прысява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прысеяць.

прыся́га, ‑і, ДМ ‑сязе, ж.

Афіцыйнае ўрачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць якія‑н. абавязкі; словы такога абяцання. Ваенная прысяга. Даць прысягу. □ Прыняўшы прысягу, Пеця пацалаваў чырвонае палотнішча сцяга і стаў у строй. Сіняўскі. Пачаўся допыт сведак, якіх прывёў да прысягі нейкі невядомы панок. Колас. Выстраіўшы партызан, Рыгор Гарашчэня чытаў прысягу. Гурскі.

прысяга́льны, ‑ая, ‑ае.

Які падмацоўваецца прысягай.

прысяга́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысягаць — прысягнуць.