Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

закрыццё, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закрываць — закрыць.

закры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., каго-што.

1. Накрыць, прыкрыць чым‑н. Закрыць твар рукамі. □ [Тварыцкі] зямлю зноў засыпаў, укапаў камень, усё, як і было. Закрыў зверху перацёртай саломай. Чорны.

2. Засланіць сабой, зрабіць нябачным. Хмары закрылі неба. Туман закрыў зямлю. □ Агеньчыка ззаду не было — патух ці закрыла мітуслівая заслона завірухі. Мележ.

3. Скласці што‑н. раскрытае, разгорнутае. Закрыць кнігу. // Самкнуць (пра вочы, рот). Закрыць вочы. Закрыць рот.

4. Загарадзіць, перагарадзіць (уваход, выхад і пад.). Закрыць сваім целам амбразуру дота. □ Мурашкі залазяць у схоў сутарэння І ходы ў мурашнік закрылі. Колас. // Спыніць доступ куды‑н. Закрыць дарогу ў горад. Закрыць граніцу.

5. Спыніць работу, дзейнасць, існаванне (установы, прадпрыемства і пад.). Закрыць школу. Закрыць выстаўку. Закрыць газету. Закрыць прадпрыемства. // Скончыць (сход, нараду і пад.). Закрыць сход. Закрыць нараду. Закрыць пасяджэнне.

•••

Закрыць ведамасць — тое, што і закрыць рахунак (у «в» знач.).

Закрыць рахунак — а) пра ўкладчыка: поўнасцю забраць свой уклад з банка; б) пра банк: спыніць выдачу грошай па рахунку; в) закончыць рахунак за які‑н. перыяд, падвесці канчатковы вынік.

Закрыць вочы на што — знарок не заўважыць, пакінуць без увагі.

Закрыць лавачку — спыніць якую‑н. справу, работу, не давёўшы да канца.

Закрыць рот каму — пазбавіць каго‑н. магчымасці выказаць сваю думку.

закрыча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць крычаць. // Крыкнуць, пракрычаць. Дзесь у лузе над рэчкаю нейкая бяссонная ці патрывожаная пташка закрычала два разы: «кі-і-і-вік, кі-і-і-вік» і змоўкла. Колас. — Адаська! — закрычаў бацька, кідаючыся да сына ў парозе. Чорны.

закрышталізава́цца, ‑зуецца; зак.

Перайсці ў крышталічны стан, ператварыцца ў крышталі. Раствор закрышталізаваўся.

закрышталізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Падвергнуць крышталізацыі, ператварыць у крышталі. Закрышталізаваць раствор.

закрэ́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Закрэсліць напісанае мноствам адвольных штрыхоў, ліній. // Пакрыць мноствам штрыхоў, ліній; скрэмзаць. Закрэмзаць чыстую старонку.

закрэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Прыстасаванне для змацавання, замацоўвання чаго‑н.

закрэ́слены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад закрэсліць.

закрэ́сліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. закрэсліваць — закрэсліць.

закрэ́слівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да закрэсліваць.