Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прапы́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапытваць — прапытаць.

прапы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапытаць.

прапы́хкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Утварыць пыхканне. Паравоз прапыхкаў.

прапяка́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Абл. Від самаробнай стрэльбы. — Я націраў у гэтую дзірачку запалкавых галовак, потым біў па цвіку малатком і страляў, як з прапяканкі. Сачанка.

прапяка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прапячыся.

2. Зал. да прапякаць.

прапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапячы.

прап’я́нстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; зак.

П’янстваваць некаторы час. Прап’янстваваць цэлы тыдзень.

прапясо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапясочыць.

прапясо́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.

Разм. Вынесці вымову, моцна прабраць. — Так яму, лайдаку, і трэба, — прабурчаў дзед, калі Сашка паведаміў яму, што Дзіму-марака ў насценгазеце прапясочылі. Даніленка.

прапячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. прапёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. прапячы; зак., што.

1. Даць спячыся да гатоўнасці. Прапячы мяса.

2. Прапаліць чым‑н. моцна нагрэтым. Прапячы дзірку ў дошцы.